"Читай-компания" советует



  
            Дорогие ребята!
Мы все желаем найти добрых друзей, с которыми не бывает скучно, которые никогда не предадут, но не всегда знаем, где таких друзей отыскать. А они рядом!
Они у вас дома, на книжной полке. Они у нас в библиотеке. Только протяните руку, откройте книгу и скука покинет вас. Книга способна рассмешить, научить, позвать в путешествие, заставит ощутить чувства, которыми живут герои. Книга добрый советчик.
Наша страничка «Читай-компания советует» — маленькая дверь в большой мир. Откройте ее и выберите друга по душе!

Ірына Салата

Русалчына затока : апавяданні : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / І.А. Салата. – Мінск : Беларусь, 2025. – 55 с.: іл.

Здзейсніць падарожжа ў захапляльны свет беларускай міфалогіі запрашае кніга Ірыны Салата. Кароткія апавяданні пазнаёмяць маленькага чытача з добрымі і суровымі героямі, раскажуць пра стаўленне нашых продкаў да іх, дапамогуць лепш зразумець характар і звычкі. Дадатковая даведачная інфармацыя пра міфічных герояў, якая папярэднічае кожнаму апавяданню, а таксама яркія ілюстрацыі, зробленыя штучным інтэлектам, зробяць працэс чытання яшчэ больш цікавым.

ХАТНІЦА, або ДАМАВУХА, - жонка Дамавіка. Уяўляецца ў выглядзе нізенькай, тоўсценькай, нібы дзежачка, жанчыны сярэдніх гадоў. Ею падтрымліваецца парадак і лад у хаце добрай гаспадыні. Яна спрыяе ей у розных гаспадарчых справах, глядзіць і калыхае дзяцей, лечыць іх чароўнымі зелкамі. Чысценькая і акуратненькая, Хатніца вельмі не любіць нядбайных і неахайных гаспадынь, падкідвае ў прыгатаваную імі страву свірэпку, пасля чаго ў тых сем’ях адбываюцца сваркі і бойкі.

ЖЫЦЕНЬбог восені, які спрыяе росту і выспяванні збажыны, гародніны. Уяўляецца нізкарослай істотай сталага веку. Дапамагае не толькі падчас жніва, але пры восеньскай сяўбе. Ходзячы на полі, ен сурова ўзіраецца пад ногі, падбірае зерне, каб ніводнае не прапала
ЛЯЛЯ (ЛЕЛЯ) багіня вясны. Уяўляецца юнай, стройнай, прыгожай дзяўчынай. У гонар Лялі існавала свята, якое прыходзілася на 22 красавіка. Падчас святкавання дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі песні, у якіх прасілі Лялю аб цеплай вясне і багатым ураджаі.


На старонках кнігі перад табой паўстануць і іншыя  героі, якім ужо больш за тысячу гадоў.


Вывучай культуру роднага краю! Цікаўся яго гісторыяй!  Беражліва стаўся да звычаяў і тадыцый нашай Беларусі!




Дефо Даниель  «Робинзон Крузо»

Хотя книга написана более двухсот лет назад её читают и сейчас. Эта книга знаменита на весь мир! Славу автору принёс герой по имени Робинзон. Описывая его приключения, Дефо имел в виду реального человека. Александр Селькирк, шотландец, умудрился так повздорить с капитаном, что тот, во время стоянки у одного из необитаемых островов архипелага Хуан-Фернандес, что возле берегов Чили, распорядился оставить своего штурмана на острове! Корабль, несмотря на мольбы скандалиста, ушел, а Селькирк провел на острове четыре года  и пять месяцев. Робинзон человек не опустивший  руки в трудной ситуации, оказавшись на необитаемом острове. Эта книга  учит нас никогда не сдаваться и не пасовать перед трудностями! Вы не читали эту замечательную книгу? Тогда приходите в библиотеку.

Волков Александр

«Волшебник Изумрудного города»      и другие  путешествия по Волшебной стране
Александр Волков пересказал, что-то придумал своё и уже это не сказка  американского писателя Л.Ф. Баума  о волшебной Стране Оз, а совсем новая сказка. А точнее, пять сказок, первая из которых  называется   «Волшебник Изумрудного города». А также продолжения этой сказочной повести: «Урфин Джюс и его деревянные солдаты», «Семь подземных королей», «Огненный бог Марранов» и «Желтый туман». Все эти книги можно прочитать в библиотеке.


Успенский Эдуард  «Трое из Простоквашино»

Эдуард Успенский – великий выдумщик! Ведь это именно он придумал троицу из Простоквашино – о Дяде Фёдоре, коте Матроскине и собаке Шарике. По этому произведению сняты три прекрасных мультфильма. Они и сделали этих героев знаменитыми! Но посмотреть мультфильм и почитать книгу о приключениях две разные вещи. Так что приходите в библиотеку и читайте!!!


Носов Николай
«Приключения Незнайки и его друзей»

«Приключения Незнайки и его друзей» прочитав  веселую книгу вы узнаете всё о её героях. Что мы знаем о Незнайке? Во всяком случае больше, чем он сам о себе знает. Он не любит учиться, читать книжки за это его и прозвали Незнайкой. Обо всех его приключениях можно  прочитать и в других книгах Николая Носова:  «Незнайка в солнечном городе», «Незнайка на Луне».


В.А. Каверина «Два капитана» 

Роман В.А. Каверина «Два капитана» написан так интересно, что его читали и будут читать. В этой книге очень много героев, капитан Татаринов погиб во льдах задолго до событий связанных с главным героем Саней Григорьевым. Но их судьбы так странно пересекаются между собой. Саня пронёс через всю жизнь мечту –  всё узнать о жизни и смерти капитана Татаринова. Сам стал капитаном – полярным лётчиком. Девизом капитана Григорьева становится девиз капитана Татаринова: «Бороться и искать, найти и не сдаваться!».




Дарагі сябр! Звярні, калі ласка, увагу на шэраг цікавых, цудоўна ілюстраваных кніг для дзяцей на беларускай мове.





Мінскевіч С. Чароўная крыніца, ці Як навучыць дракона чысціць зубы: казка / Серж Мінскевіч; іл. Яны Войцік. – Мінск : Маст. літ., 2011. – 63 с. : іл.
      У горадзе Акуменску была жалоба. Чорныя сцягі віселі на вежах каралеўскага замка і ратушы. У парку не гралі каралеўскія трубачы, і ўсе людзі размаўлялі паміж сабою сцішана, стоена. Што ж здарылася ў каралеўстве? Вось тут і пачынаецца дзейства, галоўнымі героямі якога з’яўляюцца каралеўская дачка-прыгажуня, дракон, разбойнік Буруба-Рубуля, Баба Яга і, канечне, асілак Ратабор. Займальная чароўная казка Сержа Мінскевіча, несумненна, спадабаецца дзецям і дарослым, таму што пранізана цікавымі неверагоднымі прыгодамі і яскравымі персанажамі. Казка напоўнена дабрадушным гумарам і мудрасцю.

 
Хадасевіч-Лісавая К. С. Казкі сівой даўніны: для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая; маст. Кірыл Задворны. – Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. — 32 с.: іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
       Сівая даўніна… Як жа жылі нашыя продкі, што рабілі, аб чым марылі, пра што думалі? Мінула некалькі стагоддзяў, але і сёння распавядаюць людзі аб тых далёкіх падзеях. Вось і гэта кніга адразу заваюе чытача, таму што казкі і легенды любяць усе: і дарослыя, і дзеці. Адкуль з’явіліся крыніцы, самыя прыгожыя азёры на Беларусі, чаму рака называецца Вілія? І разам з гэтым — таямнічасць, чараўніцтва, вядзьмарства…


Карлюкевіч, А. М. Зорны шлях белых гарлачыкаў: для мал. шк. узросту / Алесь Карлюкевіч; іл. Яна Жвірблі. — Мінск : Маст. літ., 2010. — 87 с.: іл. — (Казкі XXI стагоддзя).
         Аўтар кнігі ў сваіх частых вандроўках запісвае  розныя гісторыі, з якіх потым нараджаюцца аповесці-казкі. Вось і героі дадзенай кнігі любяць падарожнічаць — па Беларусі і, ўвогуле, па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. А як жа з іх выблытацца? Вось тут і патрэбны веды па геаграфіі, гісторыі і, нават, дакладных навук.

Карлюкевіч, А. М. Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету: аповесць-казка : для мал. шк. узросту / А. М. Карлюкевіч; мастак А. Б. Аракчэева. — Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П.Броўкі, 2014. — 128 с.: іл.
         Дарагі дружа! Калі цябе цікавіць, якога колеру вада ў возеры Байкал і ці можа чалавек пераплысці Ангару, якія птушкі лятаюць над Памірам і колькі кіламетраў праходзіць па пустыні Каракум вярблюд без ніводнага глытка вады, калі марыш паплаваць на в’етнамскай лодцы па рацэ Меконг і хочаш пабыць каля Ніягарскага вадаспаду, то гэта кніга для цябе. Які прыемны занятак — падарожнічаць, адкрываць іншы, дагэтуль невядомы свет, не выходзячы з дому… Якраз з такім героем, што любіць падарожнічаць у думках, марах, нават у снах, вы пазнаёміцеся на старонках кнігі. Завуць яго — Максім Мінскі. Ён такі ж, як і вы: вучыцца ў 4 класе, любіць ганяць мяч па школьным стадыёне, зімой гуляе ў хакей і запрашае вас у цікавую вандроўку!


Гапеева, В. Сумны суп / Вольга Гапеева. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 72 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; вып.4).
          Гэта — гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: суп можа быць сумным, слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі могуць хварэць, каты могуць размаўляць па-французску, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — навошта лічыць авечак. І за ўсім гэтым хаваюцца філасофскія думкі і разважанні. Кніга вельмі цудоўна ілюстравана. Кожная старонка яе – асобная карціна, якая ярка, жыва, па-дзіцячаму адлюстроўвае тое, пра што напісана ў кнізе.